Раённае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнiкаў беларускай мовы i лiтаратуры

На пасяджэннi прысутнiчалi: загадчык ДУА «Горацкi раённы метадычны кабiнет» Навумава Алена Аляксандраўна i метадыст аддела сацыяльна- гуманiтарных дысцыплiн МДАIРА Бако Алена Андрэеўна.

Кiраўнiк метадычнага аб’яднання Калько Таццяна Андрэеўна прэзентавала патрабаваннi да сучаснага ўрока. Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры  ДУА «Шышаўская сярэдняя школа» Новiкава Надзея Аляксееўна падзялiлася вопытам выкарыстання прыёмаў дыферэнцыяцыi i iндывiдуалiзацыi вучэбнай дзейнасцi вучняў. Настаўнiца ДУА «Гарская сярэдняя школа» Лепская Вера Уладзiмiраўна прэзентавала ўласныя карты карэкцыйнай работы.

 Затым слова было перададзена «гаспадарам». Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Скарабагатая Жана Дзмiтрыеўна прапанавала паглядзець вiдэаўрок па беларускай лiтаратуры па тэте: «Фiласофская лiрыка. М. Танк «Шчасце». Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Каралёва Iрына Мiхайлаўна правяла майстар-класс па тэме: «Профарыентацыя на ўроках беларускай мовы i лiтаратуры». Стамброўскi Юрый Герасiмавiч прапанаваў калегам разам  стварыць кантрольныя работы.

Метадыст аддела сацыяльна- гуманiтарных дысцыплiн МДАIРА Бако Алена Андрэеўна падзякавала удзельнiкаў семiнара за падрыхтоўку i правядзенне метадычнага аб’яднання.

Перевести страницу